§ 4. Правілы сувязі выказніка і дзейніка, выражанага спалучэннем слоў
Практыкаванне 37
Прачытайце сказы, выберыце патрэбную форму выказніка. Растлумачце правілы сувязі выказніка і дзейніка.
1. У школьнай залем вучняў был.. дзясяткі два. 2. У возера Байкал упада.. трыста трыццаць шэсць рэчак. 3. Пераезд сціх. За лініяй чыгункі ў траншэі стаіл..ся яго чацвёра абаронцаў (В. Быкаў). 4. Каля дзвярэй звычайна стаял.. некалькі маладзіц з дзецьмі на руках (Я. Колас). 5. Колькі гадоў мінул.. з таго часу, як ён бачыў аднакласніка апошні раз? 6. Дзядзька ішоў не адзін, ішл.. чалавек з пятнаццаць (Я. Брыль). 7. Два снегіры, дзве кропелькі зары, на мокрую галінку вольхі ўпал.. (Н. Мацяш). 8. Некалькі тыдняў за працай прайшл.. (П. Броўка). 9. Міхал з Антосем сваю душу дарогай цешы.. нямала (Я. Колас). 10. Больш за пяцьдзясят буслоў цэлы дзень кружыл..ся над высокім берагам (К. Чорны).
•Выпішыце складаныя сказы, зрабіце іх сінтаксічны разбор.
•Выпішыце назоўнікі, ужытыя ў форме меснага склону. Растлумачце іх канчаткі. Падбярыце прыклады, якія ілюструюць правапіс назоўнікаў 1-га і 2-га скланення ў форме меснага склону.