Дадатак да главы 2 Асноўныя інструменты і рэжымы 3D-рэдактара Google SketchUp 8
Рэжымы кіравання камерай
Рэжым "Орбита" — кручэнні камеры вакол цэнтра вобласці малявання ўключаецца кнопкай Орбита. Гэты рэжым таксама можна ўключыць у любым іншым рэжыме, калі націснуць і ўтрымліваць кольца мышы.
Рэжым "Панорама" — перамяшчэнні камеры вертыкальна або гарызантальна ўключаецца кнопкай Панорама. Гэты рэжым таксама можна ўключыць у любым іншым рэжыме, калі націснуць і ўтрымліваць кольца мышы і клавішу Shift.
Рэжым "Масштаб" — набліжэнні камеры да мадэлі або выдаленні камеры ад яе ўключаецца кнопкай Масштаб. Гэты рэжым таксама можна выкарыстоўваць у любым іншым рэжыме, калі круціць кольца мышы. Пры гэтым застаецца нерухомым пункт экрана, у якім знаходзіцца паказальнік мышы.
Кнопка В размер окна пстрычкай мышы імгненна ўстанаўлівае камеру так, што мадэль цалкам запаўняе экран.