§ 16. Мадэляванне руху цела ў паветры
16.1. Пастаноўка задачы (этап 1)
Задача. Кінуты камень з пачатковай хуткасцю да 30 м/с пад вуглом 60° да гарызонту. Камень мае форму шара з радыусам 5 см і шчыльнасцю 2600 кг/м3. Улічваючы ўсе сілы, якія ўздзейнічаюць на камень, адказаць на наступныя пытанні:
|
Умовы пастаўленай задачы практычна цалкам супадаюць з умовамі задачы, якая была разгледжана ў 9-м класе. Але цяпер пры мадэляванні трэба ўлічваць усе сілы, якія ўздзейнічаюць на камень. Аднак, забягаючы наперад, трэба сказаць, што гэта ўмова сур'ёзна ўскладняе мадэль, якую выкарыстоўваюць пры вырашэнні задачы. Мадэляванне запатрабуе ўліку такіх параметраў асяроддзя, як шчыльнасць і дынамічная глейкасць. Для адказу на апошняе пытанне задачы для параўнання спатрэбіцца пабудаваць яшчэ адну мадэль, аналагічную той, што мы будавалі ў 9-м класе. |