§ 12. 3D-мадэляванне інтэр'ераў. Мадэль будаўнічай абалонкі
12.2. Налада 3D-рэдактара і стварэнне плана работы з мадэллю
Спачатку наладзім панэлі рэдактара. Камандай меню Вид → Панели инструментов адкрываем падменю, у якім спачатку выбіраем пункт Стандартная, а затым пункт Большие кнопки (прыклад 12.3). Для працы з праектамі інтэр'еру ў якасці адзінкі вымярэння памераў зручна выкарыстоўваць сантыметры. Таму 3D-рэдактар, наладжаны намі на метры, трэба наладзіць на сантыметры (прыклад 12.4). Для стварэння 3D-мадэлі інтэр'еру камп'ютарнага класа спатрэбіцца зрабiць:
Стварэнне гэтых мадэляў і складзе план стварэння інтэр'еру камп'ютарнага класа. |
Прыклад 12.3. Пад меню з'яўляецца панэль Стандартная з вядомымі кнопкамі: Прыклад 12.4. Каб у 3D-рэдактары змяніць адзінку вымярэння, трэба пстрычкай па кнопцы Данные модели выклікаць дыялогавае акно. У гэтым акне ў вертыкальным спісе пстрычкай мышы выбраць пункт Единицы. Затым у правым поле радка Формат: адкрыць спіс і пстрычкай мышы выбраць у ім новую адзінку вымярэння — сантыметры. Па завяршэнні налады дыялогавае акно Данные модели варта зачыніць. |