§ 11. Мадэль «драпежнік-ахвяра»
11.4. Даданне ў мадэль і налада палос пракруткі
Элемент кiравання Полоса прокрутки дазваляе пстрычкамі мышы па яго элементах мяняць значэнне звязанай з ім ячэйкі. Гэтым элементам зручна карыстацца, каб хутка задаваць у мадэлі новыя значэнні пачатковай колькасці або параметру. Уставім элемент кіравання Полоса прокрутки ў кожную ячэйку дыяпазонаў B4:B7 і I4:I6 па схеме мадэлі ў прыкладзе 11.9. Для ўстаўкі элемента на ўкладцы Разработчик у групе Элементы управления выбіраюць інструмент Вставить, а на яго панэлі выбіраюць элемент кіравання формы Полоса прокрутки (гл. прыклад 11.9). Устаўка элемента кіравання Полоса прокрутки праводзіцца па аналогіі з устаўкай элемента кіравання Флажок у мадэль дынамікі колькасці папуляцый (гл. п. 10.7). Кожную Полосу прокрутки варта наладзіць. Каб наладзіць Полосу прокрутки, па ёй пстрыкаюць правай клавішай мышы, выклікаюць кантэкстнае меню і ў ім выбіраюць пункт Формат объекта … З'яўляецца дыялогавае акно Формат элемента управления, у якім трэба адкрыць ўкладку Элемент управления з некалькімі палямі для запаўнення (прыклад 11.10). Наладзім Полосу прокрутки на ячэйцы B4. У поле Текущее значение ўносім пачатковае значэнне з ячэйкі A4 на схеме прыклада 11.5. Астатнія поля запаўняем данымі першага радка табліцы прыклада 11.11. Аналагічна наладжваем Полосу прокрутки ў ячэйцы I4. Таксама наладжваем астатнія Полосы прокрутки, але Текущее значение не задаем і заўважаем, што палосы звязваюцца з ячэйкамі радку 8 электроннай табліцы, удалечыні ад пачатковых значэнняў на схеме мадэлі. Гэта зроблена наўмысна (прыклад 11.12). |
Прыклад 11.9. Верхні элемент кіравання формы Полоса прокрутки на панэлі інструмента Вставить. Прыклад 11.10. Дыялогавае акно Формат элемента управления: Прыклад 11.11. Табліца даных для налады Полос прокрутки: Поле Связь с ячейкой паказвае ячэйку, у якую Полоса прокрутки выдае сваё значэнне. Пстрычкамі мышы па элементах Полосы прокрутки гэта значэнне мяняецца. Адразу трэба праверыць, як працуюць элементы наладжанай Полосы прокрутки. Прыклад 11.12. Справа ў тым, што на схеме пачатковыя значэння гэтых Полос прокрутки з'яўляюцца дробавымі лікамі, а ў наладах элемента задаць дробавыя значэннi немагчыма. Таму цэлыя значэннi такіх Полос прокрутки выведзеныя ў дапаможныя ячэйкі радку 8. У ячэйцы раздзелу зыходных даных увядзем формулы, якія пераводзяць цэлыя значэнні Полос прокрутки ў дробавыя. A5: =A8/100 B5: =D8/100 A6: =B8/100000 B6: =E8/10000 A7: = C8/1000 |