§ 11. Мадэль «драпежнік-ахвяра»

Практыкаваннi

 

1. Паўтарыце на камп'ютары разгледжаную ў параграфе пабудову камп'ютарнай мадэлі «драпежнік-ахвяра».

2. Праверце адэкватнасць мадэлі. З зыходнымі данымі, прыведзенымі на схеме ў практыкаванні 1, ячэйкі радку 30 разліковай табліцы павінны атрымаць значэннi:

3. У мадэлі, пабудаванай у практыкаванні 1, змяняючы пачатковую колькасць ахвяр ад 100 да 1000 з крокам 100, прааналізуйце змены графікаў колькасці і графіку залежнасці для сістэмы «драпежнік-ахвяра».

4. У мадэлі, пабудаванай у практыкаванні 1, змяняючы пачатковую колькасць драпежнікаў ад 20 да 100 з крокам 20, прааналізуйце змены графікаў колькасці і графіку залежнасці для сістэмы «драпежнік-ахвяра».

5. У мадэлі, пабудаванай у практыкаванні 1, змяняючы значэнне каэфіцыента натуральнага прыросту ахвяр ад 0,01 да 0,1 з крокам 0,01, знайдзіце дыяпазон значэнняў каэфіцыента, пры якіх графік залежнасці для сістэмы «драпежнік-ахвяра» мае выгляд спіралі.