§ 10. Мадэляванне дынамікі колькасці папуляцый
10.4. Мадэль з крытычнай колькасцю
Існуюць папуляцыі, колькасць якіх не можа апускацца ніжэй некаторай крытычнай колькасці. Інакш папуляцыя гіне (прыклад 10.7). Матэматычная мадэль абмежаванага росту, якая ўлічвае найменшую крытычную колькасць, у азначэннях папярэдняй мадэлі мае выгляд: v(t) = (a – bx(t))(x(t) – L), дзе L — крытычная колькасць папуляцыі. Асноўная формула разліковай мадэлі атрымлівае выгляд |
Прыклад 10.7. Прычына гібелі папуляцыі ў тым, што праз яе малалікасць палаваспелыя асобіны папуляцыі не знаходзяць адзін аднаго ў шлюбны сезон. Велічыня найменшай крытычнай колькасці розная для розных папуляцый. Па назіраннях біёлагаў для андатраў крытычная колькасць роўная ўсяго толькі адной пары асобін на тысячу квадратных кіламетраў. А вось для амерыканскага вандроўнага голуба найменшая крытычная колькасць роўная сотням тысяч асобін. |