§ 10. Мадэляванне дынамікі колькасці папуляцый
10.1. Асноўныя паняцці
Папуляцыя — гэта сукупнасць асобін аднаго віду, якая займае пэўную прастору, адносна ізаляваная і здольная да рэпрадукцыі. Папуляцыі ўтвараюць самыя разнастайныя арганізмы (прыклад 10.1). Сярод характарыстык папуляцыі вылучаюць колькасць, шчыльнасць, прасторавае размеркаванне, структуру (узроставы і палавы склад), паказчыкі нараджальнасці і смяротнасці. Нас будзе цікавіць дынаміка колькасці папуляцыі, г. зн. змяненне колькасці папуляцыі ў часе (прыклад 10.2). Назіранні за папуляцыямі праводзяць у роўнаадлеглыя моманты часу. Працягласць прамежку часу паміж момантамі назіранняў назавем перыядычнасцю назіранняў. Перыядычнасць назіранняў залежыць ад хуткасці росту папуляцыі і можа быць роўная 1 году, 1 суткам, 1 гадзіне (гл. прыклад 10.2). Для апісання дынамікі колькасці папуляцый навукоўцы выкарыстоўваюць некалькі матэматычных мадэляў. Для адной папуляцыі выкарыстоўваюцца: - мадэль неабмежаванага росту; Для двух папуляцый выкарыстоўваюцца мадэлі ўзаемадзеяння двух відаў. Сярод іх мадэль «драпежнік-ахвяра», мадэль канкурэнцыі двух відаў за рэсурсы харчавання, мадэлі ўзаемавыгаднай сувязi (сімбіёзу). |