§ 9. Вылічэнне плошчы фігуры метадам Монтэ-Карла

9.4. Стварэнне камп'ютарнай разліковай мадэлі (этап 3б)

Для яе стварэння выкарыстоўваем тэкст праграмы з пункта 8.5.

Дададзім у аб'яву пераменных тыпу real імёны a і b, якія выкарыстоўваем для шырыні і вышыні базавага прамавугольніка.

Далей для гэтых пераменных задаем пачатковыя значэннi (прыклад 9.5.).

Каб выпадковыя пункты траплялі на базавы прамавугольнік, змяняем аператары прысваення выпадковых значэнняў каардынатам у целе цыклу:

x := a * random();
y := b * random();

Каб запісаць новую ўмову аператара if зноў вывучаем фигуру (прыклад 9.6) і запісваем умову

(x / 3 < y) and ( y < x * (10 - x) / 5)

Тут у першай няроўнасці злева — гэта выраз функцыі, графік якой абмяжоўвае фігуру знізу. У другой няроўнасці справа — выраз функцыі, якая абмяжоўвае фігуру зверху.

Змяняем формулу вылічэння плошчы (прыклад 9.7) і выводзім вынік аператарам

writeln('Плошча фiгуры = ',s);

Прыклад 9.5. Аналіз пабудаванай фігуры дазваляе ў якасці базавага ўзяць прамавугольнiк з вяршыняй у пачатку каардынатаў. Вышыню прамавугольніка можна ўзяць роўнай 5, а шырыню варта выбраць паміж 8 і 9, арыентуючыся на графікі. Возьмем шырыню базавага прамавугольніка роўнай 8,5.

Тады ў праграме трэба задаць гэтыя пачатковыя значэнні для пераменных a і b, дапісаўшы аператары:

a := 8.5;
b := 5
;

Прыклад 9.6. Аналіз пабудаванай фігуры паказвае, што яна абмежаваная зверху графікам функцыі , а знізу — графікам функцыі .

Прыклад 9.7. Для вылічэння плошчы зададзенай фігуры выкарыстоўваем асноўную формулу метаду Монтэ-Карла .

Плошча S0 базавага прамавугольніка вылічаецца як множанне даўжыні яго бакоў. Тады аператар вылічэння плошчы павінен мець выгляд

  s := a * b * k / n;