§ 9. Вылічэнне плошчы фігуры метадам Монтэ-Карла
9.3. Стварэнне камп'ютарнай мадэлі фігуры (этап 3а)
Будзем будаваць графікі функцый на прамежку [–5; 15] з крокам 1. Камп'ютарную мадэль фігуры будзем будаваць, выкарыстоўваючы схему размяшчэння даных і загалоўкаў, прыведзеную ў прыкладзе 9.3. У ячэйкі радка 5 уводзім наступныя формулы A5: =B1 B5: =A5*(10—A5)/5 C5: =A5/3 У ячэйку A6 уводзім =A5+$B$2 Дыяпазон B5:C5 капіруем на дыяпазон B6:C6 і дыяпазонам A6:C6 запаўняем табліцу ўніз да радка 25 уключна. Для пабудовы графікаў вылучаем дыяпазон A4:C25 і ўстаўляем дыяграму Точечная ( |