§ 8. Вылічэнне значэння ліку π метадам Монтэ-Карла
8.4. Стварэнне дакументальнай разліковай мадэлі (этап 2)
У праграме на мове Pascal варта арганізаваць цыкл for з лікам паўтораў n і ў ім генерыраваць выпадковыя каардынаты x і y пунктаў на базавым квадраце (прыклад 8.3). Для падліку колькасці пунктаў, якія трапілі на адзінкавы круг, у цыкле варта выкарыстоўваць аператар if з умовай (x – 1)2 + (y – 1)2 ≤ 1 траплення пункту ў круг і пры выкананні гэтай умовы аператарам k:=k+1 арганізаваць накапленне значэнняў пераменнай k, як лічыльніка. Пасля цыкла неабходна арганізаваць вывядзенне выніку на экран (прыклад 8.4). |
Прыклад 8.3. Для генерацыі каардынатаў пунктаў скарыстаемся функцыяй random (). Функцыя генерыруе выпадковыя сапраўдныя лікі ад 0 да 1, а каардынаты пунктаў-пясчынак на базавым квадраце павінны прымаць значэнні ад 0 да 2. Тады каардынаты пунктаў трэба вылічыць, выкарыстоўваючы выраз 2*random(). Прыклад 8.4. Для параўнання выведзем на экран разлічанае значэнне ліку |