|
1. Чаму Г. Марчук цыкл сваіх навел назваў «Давыд-гарадоцкія каноны»? |
|
2. На якіх адметнасцях Давыд-Гарадка пісьменнік сканцэнтраваў сваю ўвагу? |
|
3. Якія мастацкія тропы выкарыстаў аўтар для стварэння вобраза Гарыні? |
|
4. Чаму менавіта «Канонам Маці» Г. Марчук завяршыў сваю нізку навел? Акрэсліце мастацкія асаблівасці твора. |
|
5. Падрыхтуйце свой варыянт «Канона Маці», «Канона Школе». |
|
6. У чым адметнасць жанру, якому аўтар даў азначэнне «канон»? |
|
7. Ацаніце ўклад пісьменніка ў распрацоўку палескай тэматыкі. Падрыхтуйце паведамленне «Традыцыйнае і наватарскае ў асэнсаванні тэмы Палесся ў творчасці Г. Марчука». |
|
8. Паглядзіце фільм «Ліст да Феліні» (2006, рэжысёр Дзмітрый Зайцаў, сцэнарыст Георгій Марчук) і напішыце водгук на яго. |