|
1. Вызначце ідэйны змест верша Р. Барадуліна «Неруш». Назавіце іншыя творы паэта, сугучныя гэтаму. Як метафары дапамагаюць увасобіць аўтарскую задуму? |
|
2. Паразважайце, што агульнага ў ідэйным змесце і пафасе вершаў Р. Барадуліна «Яна адна, зямля вякоў...» і Янкі Купалы «Спадчына». Падмацуйце свой адказ радкамі з вершаў. |
|
3. Знайдзіце ў вершы «Яна адна, зямля вякоў...» індывідуальна-аўтарскія метафары і вызначце іх значэнні. |
|
4. Прачытайце верш Р. Барадуліна «Бацьку» і акрэсліце, дзе ў творы перадаюцца пачуцці юнака, а дзе — дзіцяці. Чаму салдаты, якім пашчасціла вярнуцца з вайны, гаварылі хлопчыку: «Прыедзе...»? З якім пачуццём юнак вяртаецца ў родны дом? Якая роля вобразавяза ў вершы? Чаму паэт заўжды быў гатовы зняць шапку перад невядомай магілай? |
|
5. Падрыхтуйце кадраплан верша «Бацьку». |
|
6. Якія думкі і пачуцці выклікае верш «Заспаная раніца, мжыстая...»? Як уплываюць на сэнс твора дзеясловы ў апошняй страфе? |
|
7. Знайдзіце адрозненні ў пачатковых радках першай і другой строф верша «Чалавек не ўзнікае так...». Як яны ўзбагачаюць ідэйна-філасофскі сэнс паэтычнага выказвання ў кожнай частцы твора? Выкажыце свае адносіны да аўтарскай пазіцыі. Як розныя віды паўтораў уплываюць на сэнсавую глыбіню верша? Якія радкі выражаюць ідэю твора? Абгрунтуйце сваю пазіцыю. |
|
8. Вывучыце на памяць верш Р. Барадуліна «Чалавек не ўзнікае так...». |