«Каласы пад сярпом тваім»

Пытанні

1. Раскрыйце творчую гісторыю рамана У. Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім».
2.Паразважайце, што дало пісьменніку падставу пра гэту кнігу сказаць: «Заўсёды яна заставалася для мяне ўлюбёным дзіцем». Пра што сведчыць прысвячэнне рамана?
3. Вызначце асноўныя праблемы твора. Якая з іх, на вашу думку, з’яўляецца найбольш актуальнай і чаму?
4. Дакажыце, што «Каласы пад сярпом тваім» — гістарычны раман. Свой адказ падмацуйце тэарэтычнымі звесткамі.
4-1. Падрыхтуйце паведамленне на тэму «Паўстанне пад кіраўніцтвам К. Каліноўскага ў ацэнках сучасных гісторыкаў» або «Постаці знакамітых прадстаўнікоў славянскай культуры ў рамане «Каласы пад сярпом тваім»» або прэзентацыю «Асоба Кастуся Каліноўскага ў іншых відах мастацтва».
5. Карыстаючыся прыкладным планам характарыстыкі мастацкага вобраза-персанажа, змешчанага на форзацы вучэбнага дапаможніка, зрабіце пісьмовую характарыстыку аднаго з герояў рамана У. Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім»
6. Абгрунтуйце, чаму Алесь Загорскі з’яўляецца носьбітам аўтарскай пазіцыі ў творы.
6-1. Зрабіце параўнальную характарыстыку вобразаў Майкі Раўбіч і Гелены Карыцкай.
7. Паразважайце над сэнсам назвы рамана і яго частак.
8. Якія мастацкія сродкі выкарыстаў аўтар для стварэння вобраза Кастуся Каліноўскага і іншых гістарычных асоб?
8-1. Назавіце геаграфічныя мясціны, дзе адбываліся падзеі рамана. Карыстаючыся матэрыяламі інтэрнэту, падрыхтуйце прэзентацыю «Уладзімір Караткевіч і зямля дзядоў Рагачоўшчына».
9. Падрыхтуйце буктрэйлер па творы У. Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім».
10. Ёсць меркаванне, што У. Караткевіч працаваў над працягам «Каласоў пад сярпом тваім». Якім вам уяўляецца далейшы лёс Алеся Загорскага? Чаму?
11. Паглядзіце ў інтэрнэце фрагменты спектакля «Каласы пад сярпом тваім» РТБД, параўнайце рэжысёрскае бачанне твора з уласнымі ўяўленнямі пра герояў У. Караткевіча.
12. Падрыхтуйце інсцэніроўку па рамане.
13. Даследчыкі творчасці У. Караткевіча адзначаюць стылёвае падабенства раманаў «Каласы пад сярпом тваім» і «Вайна і мір» Л. Талстога. Акрэсліце рысы творчай пераемнасці беларускага пісьменніка.