§ 17. Простае бінарнае дзяленне. Мітоз. Амітоз
1. Якія спосабы дзялення характэрныя для клетак пракарыёт? Для эўкарыятычных клетак? Амітоз, мітоз, меёз, простае дзяленне папалам. 2. Што такое мітоз? Ахарактарызуйце фазы мітозу. 3. У сувязі з чым даччыныя клеткі, утвораныя ў выніку мітозу, атрымліваюць аднолькавую спадчынную інфармацыю? У чым заключаецца біялагічнае значэнне мітозу? 4. Устанавіце адпаведнасць паміж саматычнымі клеткамі чалавека, якія знаходзяцца ў розных перыядах інтэрфазы і мітозу, і колькасцю храмасом і храматыд у гэтых клетках.
5*. У чым заключаюцца адрозненні паміж мітозам і амітозам? Як вы думаеце, чаму мітоз называюць непрамым дзяленнем клеткі, а амітоз — прамым? 6*. У ядры клеткі, якая не дзеліцца, спадчынны матэрыял (ДНК) знаходзіцца ў выглядзе аморфнага разасяроджанага рэчыва — храмаціну. Перад дзяленнем храмацін спіралізуецца і ўтварае кампактныя структуры — храмасомы, а пасля дзялення вяртаецца ў зыходны стан. Для чаго клеткі ажыццяўляюць такія складаныя відазмяненні свайго спадчыннага матэрыялу? |