§ 11. Паверхневы апарат клеткі
Вывучэнне осмасу на кухні
- Нарэжце агуркі, памідоры ці іншую сакавітую агародніну, атрыманую салату раскладзіце прыкладна пароўну ў дзве ёмістасці.
- Агародніну ў адной ёмістасці пасаліце і акуратна перамяшайце, другую частку салаты пакіньце без солі. Замест агародніны можна выкарыстоўваць садавіну (маліны, суніцы, слівы і інш.), а замест солі — цукар.
- Праз гадзіну зліце ў аднолькавыя шклянкі сок з кожнай ёмістасці. Параўнайце колькасць атрыманага соку.
● Якая салата выдзеліла больш соку? Чаму так адбылося?
● Што трэба ўлічваць пры прыгатаванні салатаў з садавіны і агародніны для таго, каб нарэзаная агародніна і садавіна даўжэй захоўвала прыродную сакавітасць?
- Выражыце з клубня бульбы тры кубікі аднолькавых памераў.
- Змясціце адзін з іх у пасудзіну са звычайнай водаправоднай вадой, другі — у падсоленую ваду, трэці — у канцэнтраваны раствор солі.
- Праз некалькі гадзін параўнайце кубікі.
● Як змяніліся памеры кубікаў і чаму?
● Чаму пры смажанні бульбы соль звычайна дабаўляюць не ў пачатку гатавання, а ў канцы?