§ 11. Паверхневы апарат клеткі
1. З якіх хімічных злучэнняў складаецца цытаплазматычная мембрана? Ці можна ўбачыць плазмалему ў светлавы мікраскоп? Якая будова плазмалемы? 2. Пералічыце і растлумачце асноўныя функцыі плазмалемы. 3. Якімі спосабамі можа ажыццяўляцца транспарт рэчываў праз цытаплазматычную мембрану? 4. Два растворы глюкозы падзелены мембранай, якая не прапускае малекулы глюкозы, але прапускае ваду. Канцэнтрацыя глюкозы ў першым растворы — 1 %, у другім — 0,1 %. Што адбываецца з малекуламі вады? Як называецца гэта з’ява? 5. Чым адрозніваюцца працэсы фагацытозу і пінацытозу? У чым праяўляецца падабенства гэтых працэсаў? 6. Якія функцыі і асаблівасці саставу надмембраннага комплексу ў клетак розных арганізмаў? 7*. Параўнайце розныя тыпы транспарту рэчываў у клетку. Вызначыце рысы іх падабенства і адрозненні. 8*. Якія функцыі не змагла б выконваць цытаплазматычная мембрана, калі б у яе састаў не ўваходзілі бялкі? Адказ абгрунтуйце. 9*. У склад плазмалемы клетак жывёл уваходзіць шмат халестэрыну, а ўнутраныя мембраны (мембраны ядра і арганоідаў) яго практычна не змяшчаюць. Як вы думаеце, з чым гэта звязана? |