§ 50. Прынцыпы сістэматыкі. Сучасная біялагічная сістэма
1. Выберыце з прадстаўленых ніжэй таксонаў тыя, якія выкарыстоўваюцца для класіфікацыі жывёл, і размясціце іх у іерархічным парадку, пачынаючы з найменшага. Род, сямейства, тып, царства, аддзел, атрад, від, клас, парадак. 2. Чым займаецца сістэматыка? Хто з’яўляецца аўтарам першай навуковай сістэмы прыроды? 3. У чым заключаецца найважнейшае адрозненне паміж сістэматыкай Лінея і сучаснай сістэматыкай? Чым яно абумоўлена? 4. Ахарактарызуйце асноўныя прынцыпы сістэматык. 5. Якія царствы арганізмаў прынята вылучаць у сучаснай біялагічнай сістэме? 6*. Прапануйце свой варыянт дзялення жывёл (ці раслін) на групы на аснове адной адвольна ўзятай прыметы. Дакажыце, што дадзеная класіфікацыя не адлюстроўвае эвалюцыйную роднасць арганізмаў. |