Самае важнае ў раздзеле 6
Да ліку першых мадэляў атамаў адносяцца мадэль атама Томсана і ядзерная (планетарная) мадэль атама Рэзерфарда.
Пастулаты Бора
I пастулат Бора (пастулат стацыянарных станаў):
атам можа знаходзіцца ў асобых стацыянарных квантавых станах, кожнаму з якіх адпавядае пэўная энергія. У стацыянарным стане атам не выпраменьвае.
II пастулат Бора (правіла частот):
атам можа пераходзіць з аднаго стацыянарнага стану ў іншы. Пры гэтым пераходзе можа выпускацца ці паглынацца квант электрамагнітнай энергіі, частата якога вызначаецца рознасцю энергій атама ў дадзеных станах:
дзе — частата паглынутага ці выпушчанага кванта выпраменьвання, — энергія атама ў k-м і n-м стацыянарным стане, h — постоянная Планка.
Умова квантавання арбіт у атаме:
,
дзе , — нумар арбіты, me— маса электрона, vn — модуль скорасці электрона на n-й арбіце, r— радыус n-й арбіты, h — пастаянная Планка
Пераходы, якія адбываюцца пад дзеяннем знешняга электрамагнітнага выпраменьвання, называюцца індуцыраванымі або вымушанымі.
Стан рэчыва, пры якім для некаторай пары ўзроўняў заселенасць верхняга большая, чым ніжняга, атрымаў назву стану з інверснай заселенасцю.
Асяроддзе з інверснай заселенасцю ўзроўняў энергіі — актыўнае асяроддзе.
Працэс пераводу атамаў з асноўнага стану ва ўзбуджаны называюць напампоўкай.
Прынцып работы лазераў заключаецца ў выкарыстанні вымушаных выпраменьваючых пераходаў у сістэмах з інверсіяй заселенасці для генерацыі кагерэнтных светлавых хваль.
Асноўныя характарыстыкі лазернага выпраменьвання: кагерэнтнасць, малая разыходнасць (вузкая накіраванасць), монахраматычнасць, магчымасць атрымліваць звышкароткія імпульсы, вялікая магутнасць выпраменьвання.