§ 2. Спружынны і матэматычны маятнікі
Пытаннi да параграфу
1. Які маятнік называюць спружынным? Запішыце кінематычны закон руху спружыннага маятніка.
2. Па якой формуле вызначаецца цыклічная частата ваганняў спружыннага маятніка? Перыяд яго ваганняў?
3. Ці зменіцца перыяд ваганняў спружыннага маятніка, калі яго «перанесці» з паверхні Зямлі на паверхню Месяца? Прывесці ў стан бязважкасці?
4. Які маятнік называюць матэматычным? Запішыце кінематычны закон руху матэматычнага маятніка.
5. Як накіравана раўнадзейная сіл, прыкладзеных да грузу маятніка, у моманты, калі ён знаходзіцца ў крайніх становішчах? Калі праходзіць праз становішча раўнавагі?
6. Маятнікавы гадзіннік спяшаецца. Як трэба змяніць даўжыню падвеса, каб ён ішоў дакладна?
7. Якім чынам, выкарыстаўшы матэматычны маятнік, можна вызначыць паскарэнне свабоднага падзення ў дадзеным месцы?
8. Ці ўплывае змяненне тэмпературы на дакладнасць ходу маятнікавага гадзінніка?