§ 6. Фарміраванне беларускай народнасці

3. Гіпотэзы паходжання назвы «Белая Русь»

У бібліятэцы Англіканскага ўніверсітэта ў Дубліне (Ірландыя) захоўваецца рукапіс, што датуецца другой паловай ХІІІ ст. Даследчыкі лічаць, што гэта самая ранняя крыніца, у якой упершыню згадваецца тэрмін «Белая Русь».

У Іпацьеўскім летапісе пад 1305 г. таксама ўзгадваецца Белая Русь. Заходнія раёны нашай краіны да ХІХ ст. называлі «Літвой», «Чорнай Руссю», «Руссю Літоўскй».

Чаму Русь «белая»? Яшчэ ў сярэдзіне XVI ст. падарожнік і дыпламат Сігізмунд Герберштэйн тлумачыў гэта вялікай колькасцю снегу, які тут выпадае. Паводле другой версіі, назва паходзіць ад белага колеру адзення або вобліку мясцовых жыхароў — светлага колеру твару, валасоў. Складанасць праблемы заключаецца ў тым, што слова «белы» ўжываецца найперш за ўсё ў сімвалічным, пераносным сэнсе. Таму гісторыкі выказваюць розныя меркаванні: «белая» – значыць вольная, незалежная ад мангола-татар, хрысціянская.