§ 24-3. Актыўная і пасіўная лексіка
Практыкаванне № 19
Прачытайце інфармацыю, змешчаную ніжэй. Раскажыце на яе аснове пра слоўнік новых слоў беларускай мовы. Якую дапамогу можа аказаць такі слоўнік?
Уласевіч, В. І. Слоўнік новых слоў беларускай мовы / В. І. Уласевіч, Н. М. Даўгулевіч. — Мінск : ТетраСистемс, 2009.
У слоўніку прадстаўлена лексіка беларускай мовы, якая з’явілася ў выніку кардынальных пераўтварэнняў у грамадска-палітычным, эканамічным і культурным жыцці краіны на мяжы XX–XXI стагоддзяў і актыўна выкарыстоўваецца ў перыядычным друку, а таксама ў тэкстах, змешчаных у сетцы інтэрнэт. Усяго разгледжана каля 4500 слоў і выразаў, якія адлюстроўваюць практычна ўсе сферы сучаснага жыцця.
Слоўнік дае разнастайную інфармацыю пра слова: тлумачэнне, прыклады ўжывання ў СМІ, стылістычную і граматычную характарыстыку, пры неабходнаці — этымалогію.
Адрасуецца выкладчыкам, студэнтам, настаўнікам і навучэнцам, работнікам друку, радыё і тэлебачання, а таксама ўсім, хто карыстаецца беларускай мовай.
Запішыце прыклады слоў, якія, на вашу думку, могуць быць у слоўніку новых слоў. Раскрыйце вусна іх сэнс.