§ 2-27. Скланенне назоўнікаў, правапіс склонавых канчаткаў. Марфалагічны разбор назоўніка.
Практыкаванне № 252-15
Запішыце словазлучэнні, раскрываючы дужкі.
Растлумачце правапіс канчаткаў.
Ад чаго залежыць іх напісанне?
З (калега) Марыяй Дзмітрыеўнай, сумаваць па (Мікіта), быць сапраўдным (ханжа), адрасаваць (Кузьма) Чорнаму, пазычыць (Міша), з (плакса) сястрой, падараваць (сірата) Алегу, аб добрасумленнымс (суддзя), не давяраць (хвалько) Сцяпану, пазнаёміцца са (старшыня) Верай Уладзіміраўнай, пайсці за братам (Слава), ганарыцца (дзядуля), паабяцаць (стараста) Марылі, дараваць (Сеня), перад нястрыманым (Ілья), захапляцца (Янка Купала), за таленавітым (ляўша).
Значок “Слоўнік” Якое слова мае значэнне ‘прытворна набожны або прытворна дабрадушны чалавек; крывадушнік’? Якога чалавека вобразна называюць ляўшой?
Разгледзьце ілюстрацыю В. Г. Брытвіна да казкі М. Ляскова «Ляўша». Які эпізод адлюстраваны на малюнку?
Карыстаючыся інфармацыяй з розных крыніц, раскажыце пра беларускага «ляўшу».