§ 25. Адлюстраванне і абазначэнне разьбы
Метрычная разьба і яе абазначэнне
Асноўным тыпам разьбы, якая ўжываецца для крапежных мэт, з’яўляецца метрычная разьба. Профілем метрычнай разьбы з’яўляецца роўнастаронні трохвугольнік з вуглом 60° пры вяршыні (рыс. 89).
Ва ўмоўнае абазначэнне разьбы ўваходзяць: літара М, вонкавы (намінальны) дыяметр разьбы ў міліметрах (рыс. 90).
.
Метрычную разьбу выконваюць з буйным і дробным шагам. У абазначэнні метрычнай разьбы буйны шаг не паказваюць, напрыклад М20. Дробны шаг паказваюць праз знак множання, напрыклад М20 х 1,5 (дзе 1,5 — шаг разьбы).
Для якіх мэт ужываюць метрычную разьбу з дробным і буйным шагам? Прывядзіце прыклады, выкарыстоўваючы дадатковыя крыніцы інфармацыі.
Шмат якія вырабы збіраюць з ужываннем разьбовых дэталей — вінтоў, балтоў, гаек, шпілек і інш. Яны злучаюць асобныя дэталі ў адзіны выраб, таму іх называюць крапежнымі. Для зручнасці выкарыстання ў вытворчасці такія дэталі стандартызаваныя і ўзаемазамяняльныя.
Крапежныя вырабы
Болт — цыліндрычны стрыжань з вонкавай разьбой на адным канцы і плешкай на іншым. Утварае злучэнне пры дапамозе гайкі ці
разьбовай адтуліны ў адным са злучаемых вырабаў. Існуюць розныя тыпы балтоў, якія адрозніваюцца адзін ад аднаго па форме і памерах плешкі (шасцігранная, паўкруглая, патайная) і стрыжня, па шагу разьбы. Найбольш распаўсюджаны балты з шасціграннай плешкай. Прыклад умоўнага абазначэння балта: Болт M12 х 60 ДАСТ 7798-70 — з шесціграннай плешкай, разьбой М 12, шаг разьбы буйны, даўжыня стрыжня 60 мм.
Якую даўжыню мае болт, абазначэнне якога «Болт М20х55»?
Вінт — цыліндрычны стрыжань з вонкавай разьбой на адным канцы і канструктыўным элементам для перадачы круцільнага моманту на іншым. Паводле прызначэння вінты падзяляюцца на крапежныя і ўстановачныя. Крапяжы вінтоў ужываюцца для злучэння дэталей шляхам укручвання вінта разьбовай часткай у адну са злучаемых дэталей.
У залежнасці ад умоў работы вінты вырабляюцца з цыліндрычнай, паўкруглай, паўпатайной або патайной плешкай са шліцам, пад адвёртку, а таксама з плешкай пад ключ і з рыфленнем.
Прыклад умоўнага абазначэння вінта: Вінт М12 х 50 ДАСТ 1491-80 — з цыліндрычнай плешкай, разьбой М12, шаг разьбы буйны, даўжыня стрыжня 50 мм.
Выкарыстоўваючы дадатковыя крыніцы інфармацыі, вызначыце, у чым адрозненні паміж вінтам і балтом.
Шпілька — цыліндрычны стрыжань з разьбой на абодвух канцах ці па ўсёй даўжыні стрыжня. Служыць для злучэння дзвюх ці некалькіх дэталей. Адзін канец шпількі ўкручваецца ў разьбовую адтуліну дэталі, а на іншы канец накручваецца гайка. Канструкцыя і памеры шпілек вызначаюц-ца стандартамі ў залежнасці ад даўжыні разьбовага канца.
Пры адлюстраванні шпількі вычэрчваюць толькі адзін выгляд на плоскасці, паралельнай восі шпількі, і паказваюць памеры разьбы, даўжыню шпількі і яе ўмоўнае абазначэнне.
Прыклад умоўнага абазначэння шпількі: Шпілька М8 х 60 ДАСТ 22038-76 — з буйной метрычнай разьбой дыяметрам 8 мм, даўжыня стрыжня 60 мм, прызначана для ўкручвання ў лёгкія сплавы, даўжыня разьбовага канца 16 мм.
Прывядзіце прыклады, дзе ўжываецца злучэнне шпількай.
Гайка — крапежная дэталь з разьбовай адтулінай і канструктыўным элементам для перадачы круцільнага моманту. Ужываецца для накручвання на болт ці шпільку да ўпору ў адну са злучаемых дэталей. У залежнасці ад канструкцыі і ўмоў ужывання гайкі выконваюць шасціграннымі, круглымі, баранковымі, фасоннымі і г. д.
Найбольшае ўжыванне маюць гайкі шасцігранныя.
Прыклад умоўнага абазначэння гаек: Гайка Ml2 ДАСТ 5915-70 —з дыяметрам разьбы 12 мм, шаг разьбы буйны.
На якім чарцяжы адлюстраваны выгляд гайкі зверху?
Вінтавая лінія (паверхня) была вядома чалавеку з вельмі даўніх часоў. Яшчэ ў Старажытным Егіпце ўжывалася водаадліўнае прыстасаванне, якое ўяўляе сабой гладкае бервяно з прымацаванымі на яго паверхні планкамі, што ўтвараюць спіраль. |