§ 24. Паняцце пра сячэнне. Выкананне і абазначэнне сячэнняў

Уступ

Любы чарцёж павінен даваць найбольш поўнае ўяўленне пра форму  прадмета, які на ім адлюстроўваецца. Вам ужо вядома, як на чарцяжах адлюстроўваюць прадметы з дапамогай выглядаў і разрэзаў. Бываюць таксама іншыя відарысы, якія даюць магчымасць лепш зразумець форму прадмета. Да такіх відарысаў належаць сячэнні. Сячэнні найбольш часта ўжываюць для таго, каб паказаць папярочную форму прадмета і форму адтулін, паглыбленняў, зрэзаў і выразаў на паверхнях круглявых дэталей. Сячэнне можа з’яўляцца састаўной часткай разрэзу ці самастойным відарысам.

Сячэнне — відарыс фігуры, якая атрымліваецца пры мысленным рассячэнні прадмета сякучай плоскасцю.
На сячэнні паказваюць толькі тую фігуру, якая атрымліваецца ў сякучай плоскасці

Для атрымання сячэння прадмет мысленна рассякаюць сякучай плоскасцю ў тым месцы, дзе неабходна ўдакладніць форму прадмета (рыс. 76). У сякучай плоскасці атрымліваюць фігуру сячэння.
Лініі контуру прадмета, змешчаныя за сякучай плоскасцю, не паказваюць.

Растлумачце, у чым адрозненне сячэння ад разрэзу.