§ 23. Злучэнне на чарцяжы часткі выгляду і часткі разрэзу
Злучэнне на чарцяжы часткі выгляду і часткі разрэзу
Шмат якія дэталі маюць форму, якая не можа быць паказана толькі выглядам ці толькі разрэзам (рыс. 72, а, б). Пры гэтым выконваць два відарысы — выгляд і разрэз — нерацыянальна. У гэтым выпадку замест двух асобных відарысаў (выгляду і разрэзу) звяртаюцца да злучэння (сумяшчэння) двух відарысаў: часткі выгляду з часткай адпаведнага разрэзу (рыс. 73). Калі выгляд прадмета і разрэз, які злучаецца, сіметрычныя, то аб’ядноўваюць палову выгляду з паловай адпаведнага разрэзу.
На відарысе, які паказвае палову выгляду, лініі нябачнага контуру не наносяцца, бо ўнутраная будова дэталі паказана на разрэзе.
Выкарыстоўваючы рысунак 73, апішыце паслядоўнасць выканання злучэння паловы выгляду і паловы разрэзу.
Для сіметрычнай дэталі выгляд, аб’яднаны з разрэзам, аддзяляюць адзін ад аднаго штрыхпункцірнай лініяй, якая з’яўляецца адначасова і воссю сіметрыі намаляванай дэталі (гл. рыс. 73).
У несіметрычных фігурах выгляд і разрэз можна падзяліць суцэльнай тонкай хвалістай лініяй (рыс. 74). Правілы злучэння паловы выгляду і паловы разрэзу 1. Мяжа паміж выглядам і разрэзам — вось сіметрыі (рыс. 75). |
Умоўнасці і спрашчэнні. Пры злучэнні часткі выгляду і часткі разрэзу дапускаюцца некаторыя ўмоўнасці і спрашчэнні:
- тонкія сценкі і канты цвёрдасці пры выкананні разрэзаў уздоўж паказваюцца не рассечанымі;
-
пры злучэнні паловы выгляду і паловы разрэзу, калі з восевай лініяй супадаюць канты прадмета, то частку выгляду і частку разрэзу падзяляюць суцэльнай хвалістай лініяй. Гэта лінія павінна быць размешчана так, каб кант быў паказаны на відарысе. Калі ён размешчаны на ўнутранай паверхні, то даюць больш за палову разрэзу (а), калі вонкавай — больш за палову выгляду (б).
Як вы лічыце, на якім чарцяжы злучэнне паловы выгляду і паловы разрэзу выканана правільна?