Дадатковы выгляд можа быць павернуты (рыс. 60.1). У гэтым выпадку яго абазначэнне дапаўняюць умоўным знакам «Павернута» . Для адлюстравання паверхняў прадметаў складанай формы (напрыклад, для гнутых і скрыўленых прадметаў, якія разгортваюцца ў адну плоскасць без скажэння) ужываюць разгорнуты выгляд, які абазначаецца знакам «Разгорнута» (гл. рыс. 60.1). Пры такім адлюстраванні контуры выконваюць суцэльнай лініяй, а месцы згібу абазначаюць штрыхпункцірнай з двума пунктамі тонкай лініяй (гл. рыс. 60.1).
|
Памеры знакаў "Павернута" |
|
"Разгорнута" |
|
|