§ 21. Мясцовыя і дадатковыя выгляды
Абазначэнне выглядаў.
Мясцовыя і дадатковыя выгляды найбольш часта размяшчаюць у праекцыйнай сувязі з іншымі відарысамі на чарцяжы. У гэтым выпадку выгляды не абазначаюцца.
У іншых выпадках напрамак праецыравання, па якім атрымліваюць мясцовы і дадатковы выгляды, паказваецца стрэлкай каля адпаведнага відарыса.
Напрамак праецыравання (напрамак погляду), па якім атрымліваюць дадатковы выгляд, паказваюць стрэлкай.
|
Над стрэлкай і над атрыманым відарысам (выглядам) наносяць адну і тую ж вялікую літару рускага алфавіта. Літара заўсёды павінна быць вертыкальнай. Пры абазначэнні літара назначаецца ў алфавітным парадку па ўзрастанні (А, Б, В, Г і г. д.) (рыс. 61).
Дадатковы выгляд можна паварочваць, пры ўмове захавання становішча, прынятага для дадзенага прадмета на галоўным відарысе. Пры гэтым абазначэнне выгляду павінна быць дапоўнена графічным відарысам «Павернута» . Напрыклад, А .