§ 19.1. Сячэнне геаметрычных цел праецыруючымі плоскасцямі
Сячэнне прызмы плоскасцю
У залежнасці ад становішча сечнай плоскасці сячэнне прызмы можа мець розную форму (рыс. 56.2)
Паслядоўнасць пабудовы праекцый лініі сячэння прамой шасціграннай прызмы плоскасцю, перпендыкулярнай франтальнай плоскасці V.
Франтальная праекцыя лініі сячэння супадае з франтальнай праекцыяй РV сечнай плоскасці Р, гарызынтальная праекцыя лініі сячэння − з гарызантальнай праекцыяй асновы прызмы.Зададзены франтальная і профільная праекцыі (выгляды спераду і злева) усечанай шасціграннай прызмы.
1. Дабудоўваюць профільную праекцыю (выгляд злева) шасціграннай прызмы (без усячэння) на перасячэнні ліній праекцыйнай сувязі.
2. Профільную праекцыю лініі сячэння 1‴–7‴ знаходзяць на ўзаемным перасячэнні ліній сувязі франтальных праекцый пунктаў 1''−7'′ і гарызантальных праекцый пунктаў 1′−7′.
Умова 1 2 |
Вызначыце фігуру сячэння прамой шасціграннай прызмы плоскасцю Pv, адлюстраванай на рысунках а, б, в, г, д. |
|