§ 14. Выгляды чарцяжа. Размяшчэнне выглядаў на чарцяжы

Уступ

Выгляд — відарыс накіраванай да назіральніка бачнай часткі паверхні прадмета.

Вы ўжо знаёмыя з прамавугольным праецыраваннем прадмета на гарызантальную, франтальную і профільную плоскасці праекцый. Выгляды ўтвараюцца пры праецыраванні прадмета на асноўныя плоскасці праекцый (рыс. 47). За асноўныя плоскасці праекцый прымаюць шэсць граней куба. Прадмет, які адлюстроўваецца, размяшчаюць унутр куба. Пасля развароту граней куба атрымліваюць схему размяшчэння выглядаў на чарцяжы.