§ 2-27. Скланенне назоўнікаў, правапіс склонавых канчаткаў. Марфалагічны разбор назоўніка.
Практыкаванне № 252-7
Прачытайце. Спішыце сказы, устаўляючы прапушчаныя літары. Абгрунтуйце напісанне канчаткаў.
1. І з гэтага жахлівага статк.. даносіўся голас караля Стаха (У. Караткевіч).
2. Калі растваруся ў натоўпе, дзе твар.. твар не знаходзіць, аблічча маё адродзіць айчыннае слова (П. Макаль).
3. Галоўную небяспеку для экіпаж.. і карабля ўяўлялі агромністыя астэроіды (С. Далідовіч).
4. Бачу я, з прыродай зліўшыся душой, як дрыжаць ад ветр.. зоркі нада мнойсн (М. Багдановіч).
5. Не ведаючы тэорыі вольных вершаў, не чуючы нічога пра факт існавання авангардызм.., мама лісты мне пісала верлібрам* (Р. Барадулін).
6. Жывое ў вяках беларускае слова — народ.. душа і народ.. хвала (А. Бачыла).
7. Рыжым купалам трываліцца зара, туманым ўліваюцца ў разоры, хустку досвітк.. накідвае гара, маналог апошні шэпчуць зоры (В. Кустава).
Растлумачце значэнне слова маналог.
Звярніце ўвагу! У залежнасці ад значэння неадушаўлёныя назоўнікі 2-га скланення ў родным склоне адзіночнага ліку могуць мець канчаткі -а (-я) або -у ( ю): сядзець ля дуба, ясеня (асобныя дрэвы), але бочка з дубу, шафа з ясеню (матэрыял, з якога выраблены прадмет); сабралася шмат народу (значэнне зборнасці) і беларускага народа; на лузе шмат рамонку (сукупнасць прадметаў) і пялёсткі рамонка (адна кветка); у пачатку лістапада (назва месяца) і пачатак лістападу ў парку (ападанне лісця); чакаць каля пад’езда (уваход у будынак) і да ракі не было над'езду (дзеянне паводле дзеяслова пад’язджаць — пад’ехаць); геаграфічнага атласа і сукенка з атласу (матэрыял); тэніснага корта і штаны з корту (тканіна); грашовага перавода і чакаць пераводу на новое месца працы. |