Камедыя «Хто смяецца апошнім»
Пытанні
1. Знайдзіце сэнсавы ключ назвы — адкажыце, хто ў камедыі смяецца першым, а хто — апошнім. | |
2. Перакажыце сюжэт камедыі ў храналагічным парадку («Аднойчы ў навукова-даследчым інстытуце...»). Якія ёсць адгалінаванні асноўнай гісторыі (мікрасюжэты), звязаныя з вобразамі Чарнавуса, Тулягі, Анны Паўлаўны, Зіначкі? |
|
3. Паміж кім разгараецца канфлікт? | |
4. Хто, на вашу думку, галоўны герой камедыі? Абгрунтуйце свой адказ. |
|
5. Камедыя — звычайна вясёлы жанр. Прачытайце ў падручніку па гісторыі пра грамадска-палітычную атмасферу 1920—1930-х гадоў і паразважайце, ці вясёлыя падзеі на самай справе перадаюцца ў творы. |
|
![]() |
6. Паназірайце за маўленнем персанажаў п’есы. Як яно дапамагае ў раскрыцці характараў? |
7. Якія вобразы п’есы выступаюць носьбітамі аўтарскай пазіцыі? Па якіх прыметах вы гэта вызначылі? |
|
![]() |
8. Звярніце ўвагу на імёны герояў у п’есе «Хто смяецца апошнім». Паспрабуйце вызначыць спосаб утварэння гаваркіх прозвішчаў (Гарлахвацкі, Туляга, Зёлкін, Чарнавус). Як у іх адлюстравана стаўленне камедыёграфа да герояў? |
![]() |
9. Праверце, наколькі добра вы зразумелі твор — прапануйце сябрам гульню «Пакажы жэстамі» («Яшчарка»), загадваючы герояў п’есы (паставай, жэстамі, мімікай). Старайцеся максімальна дакладна перадаць характар персанажа. |
![]() |
10. Выберыце ўрывак з п’есы «Хто смяецца апошнім» і інсцэніруйце яго. Чаму вы спыніліся менавіта на гэтым фрагменце? |
![]() |
11. Разгледзьце кадр з мастацкага фільма «Хто смяецца апошнім» (1954, рэжысёр Уладзімір Корш-Саблін, «Беларусьфільм») і сцэну са спектакля 2012 года. Параўнайце ў іх вобраз Гарлахвацкага. Якія рысы застаюцца нязменнымі? Чаму? |
![]() |
12. Як маглі б выглядаць старонкі Гарлахвацкага і Тулягі на платформах Facebook, «УКантакце», «Аднакласнікі»? |
13. Карыстаючыся тэкстам і зместам артыкула, прааналізуйце камедыю згодна з алгарытмам аналізу драматычнага твора. | |
14. Выканайце заданне «Віктарына» па творчасці Кандрата Крапівы. | |
15. У чым значэнне творчасці Кандрата Крапівы ў развіцці беларускай драматургіі? |