Алгарытм аналізу драматычнага твора

  1. Час напісання твора (абставіны напісання, задума, прыметы часу ў творы).
  2. Тэма (пра што напісаны твор?).
  3. Ідэя (якую думку аўтар хацеў данесці гэтым творам?).
  4. Назва (чаму твор мае такую назву?).
  5. Жанр (трагедыя, містэрыя, камедыя, трагікамедыя, драма, меладрама, вадэвіль, фарс).
  6. Канфлікт (асноўны, другасныя).
  7. Сюжэт і кампазіцыя (лінейная, кальцавая, мантажная, калажная, парадаксальная).
  8. Характар развязкі (трагічная, камічная, драматычная).
  9. Дзейныя асобы (знешнасць, матывы паводзін, мова герояў, самахарактарыстыка і ўзаемныя характарыстыкі герояў).
  10. Аўтарская пазіцыя ў творы (аўтарскія ацэнкі, характарыстыкі, імёны персанажаў, рэмаркі, сітуацыі, у якія пастаўлены героі, дэталі дэкарацыі і інтэр’еры).
  11. Сцэнічнае жыццё твора (калі, кім, у якім тэатры пастаўлены?).
  12.  Асабістае меркаванне пра твор.
Последнее изменение: Суббота, 2 Январь 2021, 22:50