§ 0-26. Марфема як значымая частка слова. Вытворныя і невытворныя асновы
Практыкаванне 2
Прачытайце тэкст. З дапамогай якой прыказкі можна сфармуляваць яго асноўную думку? Выпішыце зменныя словы, абазначце ў іх аснову і канчатак. Растлумачце граматычныя значэнні канчаткаў.
— Ат, няхай… Зраблю гэта заўтра…
Так дзень пры дні мы адкладваем і адкладваем многае, што можна было б пры жаданні зрабіць сёння, на заўтра, быццам заўтраў тых наперадзе ў нас — лічыць не злічыць.
Мінаюць дні, тыдні, месяцы, гады… і нязробленагам збіраецца ўсё больш і больш, а заўтраў астаецца ўсё менш і менш. І наступае старасць, нямогласць, мы з жахам азіраемся назад, на пражытае, і бачым, колькі чаго маглі зрабіць, ды не зрабілі. Не зрабілі толькі таму, што адкладвалі на заўтра… (Б. Сачанка).
Назавіце словы, якія ўтварыліся шляхам пераходу з адной часціны мовы ў іншую. Для якога з іх такі пераход не з’яўляецца тыповым?
● Назавіце часціны мовы, якія ўжываюцца ў тэксце ў нетыповай для іх функцыі.