Паэзія Уладзіміра Дубоўкі

*Пытанні

1. Назавіце, якія адкрыцці ў літаратуры зрабіў майстар слова.
2. Акрэсліце значэнне хараства і гармоніі ў творчасці паэта. З якім аўтарам гэта яднае Уладзіміра Дубоўку?
3. Знайдзіце анафары ў вершы «Родная мова, цудоўная мова!..». З якой мэтай яны ўжыты?
4. Вылучыце з тэксту прароцтвы, зробленыя ў вершы «О Беларусь, мая шыпшына» асабіста для аўтара і наогул для краіны.
5. Апішыце настрой, які пануе ў вершы «Залатая асенняя раніца...», з дапамогай трох колераў, трох эмоцый, трох гукаў прыроды.
6. Высветліце значэнне слоў, якія ўвёў у беларускую мову Уладзімір Дубоўка. Зрабіце вывад пра ўплыў развіцця прыгожага пісьменства на фарміраванне літаратурнай мовы.

7. Складзіце кросенс з фотаздымкаў, якія асацыіруюцца з вершамі Уладзіміра Дубоўкі. Растлумачце, якія радкі натхнілі вас на падбор пэўных ілюстрацый.

Кросенс — табліца-загадка з малюнкамі (звычайна на 9 ячэек). Рашыць кросенс — знайсці сэнсавую сувязь паміж малюнкамі і адгадаць агульнае для іх паняцце (імя, назву твора) (гл. прыклад кросенса на верш Максіма Багдановіча «Летапісец»).

*7–1. Прачытайце ўрывак з ліста Уладзіміра Дубоўкі крытыку Дзмітрыю Бугаёву: «…каб хто добрасумленна параўнаў слоўнік беларускай літаратурнай мовы да пачатку нашай працы, дык ён знайшоў бы вялікі ўплыў гэтай нашай працы на агульную плынь. <…> Вы справядліва адзначылі словы, якія сёння выбіваюцца з агульнага рэчышча, але Вас не маглі ўразіць словы, якія аказаліся трапнымі, якія набылі… усе праявы грамадзянства, а ў свой час аказаліся ўведзенымі ў мову літаратурную мною ці маімі таварышамі па працы».
Перакажыце, якую думку хацеў данесці паэт.

8. Вывучыце на памяць верш Уладзіміра Дубоўкі «О Беларусь, мая шыпшына».