ТЭОРЫЯ ЛІТАРАТУРЫ. Аўтабіяграфізм і дакументалізм
Сайт: | Профильное обучение |
Курс: | Беларуская літаратура. 10 клас |
Книга: | ТЭОРЫЯ ЛІТАРАТУРЫ. Аўтабіяграфізм і дакументалізм |
Напечатано:: | Гость |
Дата: | Понедельник, 21 Апрель 2025, 05:33 |
Аўтабіяграфізм і дакументалізм
Аўтабіяграфізм і дакументалізм
Аўтабіяграфізм і дакументалізм — выяўленне ў мастацкіх творах фактаў з асабістага жыцця пісьменніка (аўтабіяграфізм) або згадванне ў творах рэальных падзей з жыцця людзей ці гісторыі |
У аўтабіяграфічных творах (мемуары, дзённікі) і тэкстах дакументальных жанраў (летапісы, хронікі, жыціі, перапіска, нарысы, мастацкія біяграфіі, інтэрв’ю) падзеі, людзі і мясцовасці выступаюць пад сваімі рэальнымі найменнямі.
Адзін з першых беларускіх аўтабіяграфічных твораў ХХ стагоддзя — нарыс Цёткі «Успаміны з паездкі ў Фінляндыю».
|
Часта цікавасць грамадства да дакументальнай літаратуры ўзрастала ў складаныя гістарычныя перыяды, на зломе эпох, калі ўзнікала неабходнасць асэнсаваць, адрэфлексаваць значныя падзеі, выпрацаваць стаўленне грамадства да іх.
Часам узнікненне дакументальнага тэксту было абумоўлена спецыфікай таленту аўтара, асаблівасцямі яго біяграфіі. Так, напрыклад, фіксаваў заходнебеларускія рэаліі ў дзённіку «Лісткі календара» Максім Танк. Ядвігін Ш. асэнсоўваў ва «Успамінах » спецыфіку навучання ў школе Камілы Марцінкевіч, дачкі Дуніна-Марцінкевіча. Насычанае грамадскае жыццё актрысы і пісьменніцы Паўліны Мядзёлкі дало нашай літаратуры ўспаміны «Сцежкамі жыцця».
Першыя дакументальныя творы належаць Максіму Гарэцкаму. Самыя вядомыя ў свеце беларускія дакументальныя тэксты — кнігі Алеся Адамовіча, Янкі Брыля, Уладзіміра Калесніка пра спаленыя вёскі і творы нобелеўскай лаўрэаткі Святланы Алексіевіч.
У дакументальны зборнік «Я з вогненнай вёскі» Алеся Адамовіча, Янкі Брыля, Уладзіміра Калесніка ўвайшлі ўспаміны выжыўшых жыхароў вёсак, спаленых фашыстамі падчас Вялікай Айчыннай вайны: аповеды пра вынішчэнне беларусаў, спаленне сем’яў, расстрэлы.
Беларускія дакументальныя творы прысвечаны розным тэмам: ад лёсаў жанчын на вайне, трагедый сведкаў чарнобыльскай аварыі да прыватнага жыцця класікаў і нават літаратурных містыфікацый.
Пытанні
![]() |
1. Ці могуць спалучацца ў творы мастацкія і дакументальныя элементы? Паразважайце над наступным пытаннем: «Дакументальны твор — гэта абсалютная праўда або не?». |
2. Чаму рэальныя людзі ў аўтабіяграфічных або дакументальных творах могуць выступаць пад псеўданімамі або ініцыяламі? | |
3. Для якіх навук маюць каштоўнасць аўтабіяграфічныя і дакументальныя творы? |