• Раздзел 2

    Вы даведаецеся:

    • пра ўплыў атмасфернага ціску на здароўе чалавека;
    • пра адаптацыю чалавека да тэмпературных змяненняў;
    • пра асноўныя інфекцыйныя захворванні і іх прафілактыку;
    • пра небяспечныя для здароўя чалавека мікраскапічныя грыбы;
    • пра ядавітыя грыбы, расліны, ядавітых жывёл і меры прафілактыкі атручэнняў пры кантакце з імі;
    • пра гаючыя ўласцівасці раслін;
    • пра ўплыў антрапагеннага забруджвання навакольнага асяроддзя на здароўе чалавека;
    • пра кампаненты ежы і іх функцыі ў арганізме чалавека;
    • пра асноўныя харчовыя дабаўкі і іх ролю ў харчаванні чалавека;
    • пра сертыфікацыю, захоўванне і транспарціроўку харчовай прадукцыі.

     

    Вы навучыцеся:

    • характарызаваць узаемасувязь арганізма чалавека з навакольным асяроддзем, залежнасць яго здароўя ад стану навакольнага асяроддзя;
    • прымяняць і абгрунтоўваць меры прафілактыкі інфекцыйных захворванняў;
    • апісваць наступствы забруджвання навакольнага асяроддзя бытавымі і прамысловымі адходамі, ядахімікатамі, цяжкімі металамі;
    • абгрунтоўваць меры па памяншэнні забруджвання навакольнага асяроддзя бытавымі адходамі;
    • выкарыстоўваць веды пра экалагічныя фактары для прадухілення або памяншэння эфекту неспрыяльных уздзеянняў фактараў асяроддзя на арганізм чалавека і яго здароўе.
Раздзел 1 Раздзел 3