Topic outline
- Агульнае
*Раздзел 0
Вы даведаецеся:
- пра формы і сутнасць структурнай арганізацыі арганізмаў;
- пра асаблівасці будовы тканак і органаў раслін і жывёл у сувязі з выконваемымі функцыямі;
- пра асноўныя адрозненні ў будове органаў і сістэм органаў жывёл і раслін розных сістэматычных груп.
Вы навучыцеся:
- характарызаваць структурную і функцыянальную арганізацыю аднаклетачных, каланіяльных і мнагаклетачных арганізмаў;
- характарызаваць асаблівасці будовы асноўных тканак і органаў у раслінных і жывёльных арганізмаў;
- выкарыстоўваць набытыя веды і ўменні для параўнання будовы арганізмаў розных сістэматычных груп з розным узроўнем арганізацыі.
Pages: 2Books: 7Раздзел 1
Вы даведаецеся:
- пра агульныя ўласцівасці жывых арганізмаў;
- пра асяроддзе пражывання арганізмаў і класіфікацыю экалагічных фактараў асяроддзя;
- пра агульныя заканамернасці ўздзеяння экалагічных фактараў на арганізм і пра лімітуючыя фактары;
- пра правіла мінімуму Лібіха і закон талерантнасці Шэлфарда;
- пра ролю святла, тэмпературы, вільготнасці ў жыцці жывых арганізмаў;
- пра асяроддзі жыцця і разнастайнасць адаптацый арганізмаў да іх.
Вы навучыцеся:
- праводзіць назіранні за жывымі арганізмамі з мэтай высвятлення іх прыстасаванасці да фактараў асяроддзя пражывання;
- распазнаваць тыпы адаптацый жывых арганізмаў да розных фактараў асяроддзя пражывання;
- характарызаваць асяроддзі жыцця і адаптацыі жывых арганізмаў да розных асяроддзяў.
Pages: 2Books: 19Раздзел 2
Вы даведаецеся:
- пра ўплыў атмасфернага ціску на здароўе чалавека;
- пра адаптацыю чалавека да тэмпературных змяненняў;
- пра асноўныя інфекцыйныя захворванні і іх прафілактыку;
- пра небяспечныя для здароўя чалавека мікраскапічныя грыбы;
- пра ядавітыя грыбы, расліны, ядавітых жывёл і меры прафілактыкі атручэнняў пры кантакце з імі;
- пра гаючыя ўласцівасці раслін;
- пра ўплыў антрапагеннага забруджвання навакольнага асяроддзя на здароўе чалавека;
- пра кампаненты ежы і іх функцыі ў арганізме чалавека;
- пра асноўныя харчовыя дабаўкі і іх ролю ў харчаванні чалавека;
- пра сертыфікацыю, захоўванне і транспарціроўку харчовай прадукцыі.
Вы навучыцеся:
- характарызаваць узаемасувязь арганізма чалавека з навакольным асяроддзем, залежнасць яго здароўя ад стану навакольнага асяроддзя;
- прымяняць і абгрунтоўваць меры прафілактыкі інфекцыйных захворванняў;
- апісваць наступствы забруджвання навакольнага асяроддзя бытавымі і прамысловымі адходамі, ядахімікатамі, цяжкімі металамі;
- абгрунтоўваць меры па памяншэнні забруджвання навакольнага асяроддзя бытавымі адходамі;
- выкарыстоўваць веды пра экалагічныя фактары для прадухілення або памяншэння эфекту неспрыяльных уздзеянняў фактараў асяроддзя на арганізм чалавека і яго здароўе.
Pages: 2Books: 17Раздзел 3
Вы даведаецеся:
- пра спосабы бясполага размнажэння;
- пра палавое размнажэнне і палавы працэс;
- пра асемяненне і апладненне ў жывёл;
- пра партэнагенез як асаблівы спасаб палавога размнажэння;
- пра чаргаванне спосабаў размнажэння і пакаленняў у жыццёвым цыкле раслін;
- пра асноўныя перыяды эмбрыянальнага і постэмбрыянальнага развіцця жывёл і чалавека.
Вы навучыцеся:
- прыводзіць прыклады бясполага размнажэння арганізмаў, у тым ліку вегетатыўнага размнажэння раслін (у прыродзе і ва ўмовах культуры);
- характарызаваць заканамернасці індывідуальнага развіцця арганізмаў, у тым ліку арганізма чалавека;
- выкарыстоўваць набытыя веды і ўменні пры размнажэнні хатніх і культурных раслін, гадоўлі свойскай жывёлы;
- выкарыстоўваць набытыя веды і ўменні для тлумачэння ўплыву неспрыяльных фактараў асяроддзя на развіццё чалавека.
Pages: 2Books: 10Раздзел 4
Вы даведаецеся:
- пра крытэрыі віду;
- пра асноўныя ўласцівасці папуляцыі;
- якая структура папуляцыі.
*Вы навучыцеся:
- праводзіць назіранне за арганізмамі розных відаў раслін і жывёл у прыродзе;
- адрозніваць віды па марфалагічным крытэрыі;
- праводзіць параўнанне розных відаў арганізмаў па розных крытэрыях;
- выкарыстоўваць набытыя веды пра віды і папуляцыі для вызначэння відавой разнастайнасці;
- прагназаваць далейшае развіццё папуляцый па іх уласцівасцях і структуры.
Pages: 2Books: 7Раздзел 5
Вы даведаецеся:
- пра структуру біяцэнозу, біятопу, біягеацэнозу, экасістэмы;
- якія існуюць сувязі і ўзаемаадносіны арганізмаў у біяцэнозах;
- пра функцыянальныя групы арганізмаў, ланцугі і сеткі харчавання ў экасістэме, прадукцыйнасць экасістэм;
- пра дынаміку экасістэм і экалагічную сукцэсію;
- пра асноўныя аграэкасістэмы і іх адрозненні ад прыродных экасістэм, пра шляхі павышэння іх прадукцыйнасці.
Вы навучыцеся:
- растлумачваць узаемадзеянне і ўзаемасувязь кампанентаў экасістэмы;
- складаць ланцугі і сеткі харчавання, экалагічныя піраміды і аналізаваць іх;
- характарызаваць прадукцыйнасць экасістэм;
- параўноўваць прыродныя і штучныя экасістэмы;
- рашаць экалагічныя задачы;
- абгрунтоўваць меры па ахове прыродных экасістэм; па памяншэнні забруджвання навакольнага асяроддзя бытавымі адходамі, эканомным расходаванні вады, электраэнергіі, цяпла;
- валодаць прыёмамі экалагічных паводзін у быце, у прыродных і штучных экасістэмах.
Pages: 2Books: 19Раздзел 6
Вы даведаецеся:
- пра біясферу, яе межы і кампаненты;
- пра жывое, біягеннае, коснае і біякоснае рэчывы біясферы;
- пра ролю жывога рэчыва ў біясферы;
- пра значэнне кругавароту рэчываў у біясферы;
- пра асноўныя этапы эвалюцыі біясферы;
- пра ўмовы стабільнасці біясферы.
Вы навучыцеся:
- адрозніваць межы і кампаненты біясферы;
- праводзіць параўнанне розных сфер біясферы;
- прагназаваць далейшае развіццё біясферы;
- выкарыстоўваць набытыя веды пра біясферу для абгрунтавання мер па рацыянальным выкарыстанні прыродных рэсурсаў, ахове біялагічнай разнастайнасці жывых арганізмаў і ўдзелу ў прыродаахоўных мерапрыемствах.
Pages: 2Books: 8Раздзел 7
Вы даведаецеся:
- пра экалагічныя праблемы лесу, сельскай гаспадаркі і горада;
- пра спецыялізаваныя ахоўныя тэрыторыі;
- пра ролю чалавека ў біясферы.
Вы навучыцеся:
- выкарыстоўваць набытыя веды для абгрунтавання мер па рацыянальным выкарыстанні прыродных рэсурсаў, ахове біялагічнай разнастайнасці жывых арганізмаў і біясферы ў цэлым;
- выкарыстоўваць набытыя веды пра біясферу для ўдзелу ў прыродаахоўных мерапрыемствах.
Pages: 2Books: 5Методыка рашэння задач
Books: 3