Загалоўкі тэмаў

  • *Раздзел 0

    Вы даведаецеся:

    •  пра формы і сутнасць структурнай арганізацыі арганізмаў;
    •  пра асаблівасці будовы тканак і органаў раслін і жывёл у сувязі з выконваемымі функцыямі;
    •  пра асноўныя адрозненні ў будове органаў і сістэм органаў жывёл і раслін розных сістэматычных груп.

    Вы навучыцеся:

    •  характарызаваць структурную і функцыянальную арганізацыю аднаклетачных, каланіяльных  і  мнагаклетачных арганізмаў;
    •  характарызаваць асаблівасці будовы асноўных тканак і органаў у раслінных і жывёльных арганізмаў;
    •  выкарыстоўваць набытыя веды і ўменні для параўнання будовы арганізмаў розных сістэматычных груп з розным узроўнем арганізацыі.
    Pages: 2Падручнікі: 7
  • Раздзел 1

    Вы даведаецеся:

    • пра агульныя ўласцівасці жывых арганізмаў;
    • пра асяроддзе пражывання арганізмаў і класіфікацыю экалагічных фактараў асяроддзя;
    • пра агульныя заканамернасці ўздзеяння экалагічных фактараў на арганізм і пра лімітуючыя фактары;
    • пра правіла мінімуму Лібіха і закон талерантнасці Шэлфарда;
    • пра ролю святла, тэмпературы, вільготнасці ў жыцці жывых арганізмаў;
    • пра асяроддзі жыцця і разнастайнасць адаптацый арганізмаў да іх.

     

    Вы навучыцеся:

    • праводзіць назіранні за жывымі арганізмамі з мэтай высвятлення іх прыстасаванасці да фактараў асяроддзя пражывання;
    • распазнаваць тыпы адаптацый жывых арганізмаў да розных фактараў асяроддзя пражывання;
    • характарызаваць асяроддзі жыцця і адаптацыі жывых арганізмаў да розных асяроддзяў.
    Pages: 2Падручнікі: 19
  • Раздзел 2

    Вы даведаецеся:

    • пра ўплыў атмасфернага ціску на здароўе чалавека;
    • пра адаптацыю чалавека да тэмпературных змяненняў;
    • пра асноўныя інфекцыйныя захворванні і іх прафілактыку;
    • пра небяспечныя для здароўя чалавека мікраскапічныя грыбы;
    • пра ядавітыя грыбы, расліны, ядавітых жывёл і меры прафілактыкі атручэнняў пры кантакце з імі;
    • пра гаючыя ўласцівасці раслін;
    • пра ўплыў антрапагеннага забруджвання навакольнага асяроддзя на здароўе чалавека;
    • пра кампаненты ежы і іх функцыі ў арганізме чалавека;
    • пра асноўныя харчовыя дабаўкі і іх ролю ў харчаванні чалавека;
    • пра сертыфікацыю, захоўванне і транспарціроўку харчовай прадукцыі.

     

    Вы навучыцеся:

    • характарызаваць узаемасувязь арганізма чалавека з навакольным асяроддзем, залежнасць яго здароўя ад стану навакольнага асяроддзя;
    • прымяняць і абгрунтоўваць меры прафілактыкі інфекцыйных захворванняў;
    • апісваць наступствы забруджвання навакольнага асяроддзя бытавымі і прамысловымі адходамі, ядахімікатамі, цяжкімі металамі;
    • абгрунтоўваць меры па памяншэнні забруджвання навакольнага асяроддзя бытавымі адходамі;
    • выкарыстоўваць веды пра экалагічныя фактары для прадухілення або памяншэння эфекту неспрыяльных уздзеянняў фактараў асяроддзя на арганізм чалавека і яго здароўе.
    Pages: 2Падручнікі: 17
  • Раздзел 3

    Вы даведаецеся:

    • пра спосабы бясполага размнажэння;
    • пра палавое размнажэнне і палавы працэс;
    • пра асемяненне і апладненне ў жывёл;
    • пра партэнагенез як асаблівы спасаб палавога размнажэння;
    • пра чаргаванне спосабаў размнажэння і пакаленняў у жыццёвым цыкле раслін;
    • пра асноўныя перыяды эмбрыянальнага і постэмбрыянальнага развіцця жывёл і чалавека.

    Вы навучыцеся:

    • прыводзіць прыклады бясполага размнажэння арганізмаў, у тым ліку вегетатыўнага размнажэння раслін (у прыродзе і ва ўмовах культуры);
    • характарызаваць заканамернасці індывідуальнага развіцця арганізмаў, у тым ліку арганізма чалавека;
    • выкарыстоўваць набытыя веды і ўменні пры размнажэнні хатніх і культурных раслін, гадоўлі свойскай жывёлы;
    • выкарыстоўваць набытыя веды і ўменні для тлумачэння ўплыву неспрыяльных фактараў асяроддзя на развіццё чалавека.
    Pages: 2Падручнікі: 10
  • Раздзел 4

    Вы даведаецеся:

    • пра крытэрыі віду;
    • пра асноўныя ўласцівасці папуляцыі;
    • якая структура папуляцыі.

    *Вы навучыцеся:

    • праводзіць назіранне за арганізмамі розных відаў раслін і жывёл у прыродзе;
    • адрозніваць віды па марфалагічным крытэрыі;
    • праводзіць параўнанне розных відаў арганізмаў па розных крытэрыях;
    • выкарыстоўваць набытыя веды пра віды і папуляцыі для вызначэння відавой разнастайнасці;
    • прагназаваць далейшае развіццё папуляцый па іх уласцівасцях і структуры.
    Pages: 2Падручнікі: 7
  • Раздзел 5

    Вы даведаецеся:

    • пра структуру біяцэнозу, біятопу, біягеацэнозу, экасістэмы;
    • якія існуюць сувязі і ўзаемаадносіны арганізмаў у біяцэнозах;
    • пра функцыянальныя групы арганізмаў, ланцугі і сеткі харчавання ў экасістэме, прадукцыйнасць экасістэм;
    • пра дынаміку экасістэм і экалагічную сукцэсію;
    • пра асноўныя аграэкасістэмы і іх адрозненні ад прыродных экасістэм, пра шляхі павышэння іх прадукцыйнасці.

    Вы навучыцеся:

    • растлумачваць узаемадзеянне і ўзаемасувязь кампанентаў экасістэмы;
    • складаць ланцугі і сеткі харчавання, экалагічныя піраміды і аналізаваць іх;
    • характарызаваць прадукцыйнасць экасістэм;
    • параўноўваць прыродныя і штучныя экасістэмы;
    • рашаць экалагічныя задачы;
    • абгрунтоўваць меры па ахове прыродных экасістэм; па памяншэнні забруджвання навакольнага асяроддзя бытавымі адходамі, эканомным расходаванні вады, электраэнергіі, цяпла;
    • валодаць прыёмамі экалагічных паводзін у быце, у прыродных і штучных экасістэмах.
    Pages: 2Падручнікі: 19
  • Раздзел 6

    Вы даведаецеся:

    • пра біясферу, яе межы і кампаненты;
    • пра жывое, біягеннае, коснае і біякоснае рэчывы біясферы;
    • пра ролю жывога рэчыва ў біясферы;
    • пра значэнне кругавароту рэчываў у біясферы;
    • пра асноўныя этапы эвалюцыі біясферы;
    • пра ўмовы стабільнасці біясферы.

     Вы навучыцеся:

    • адрозніваць межы і кампаненты біясферы;
    • праводзіць параўнанне розных сфер біясферы;
    • прагназаваць далейшае развіццё біясферы;
    • выкарыстоўваць набытыя веды пра біясферу для абгрунтавання мер па рацыянальным выкарыстанні прыродных рэсурсаў, ахове біялагічнай разнастайнасці жывых арганізмаў і ўдзелу ў прыродаахоўных мерапрыемствах.
    Pages: 2Падручнікі: 8
  • Раздзел 7

    Вы даведаецеся:

    • пра экалагічныя праблемы лесу, сельскай гаспадаркі і горада;
    • пра спецыялізаваныя ахоўныя тэрыторыі;
    • пра ролю чалавека ў біясферы.

     Вы навучыцеся:

    • выкарыстоўваць набытыя веды для абгрунтавання мер па рацыянальным выкарыстанні прыродных рэсурсаў, ахове біялагічнай разнастайнасці жывых арганізмаў і біясферы ў цэлым;
    • выкарыстоўваць набытыя веды пра біясферу для ўдзелу ў прыродаахоўных мерапрыемствах.
    Pages: 2Падручнікі: 5