*§ 30-1. ГЕАГРАФІЯ СФЕРЫ НДВКП СВЕТУ
![]() Успамінаем. У чым падабенства і адрозненні паміж навукова-тэхнічным прагрэсам і навукова-тэхнічнай рэвалюцыяй? Якія асноўныя напрамкі навукова-тэхнічнага прагрэсу? Для якіх галін сусветнай гаспадаркі характэрныя найбольшыя выдаткі на навуковыя даследаванні? У якіх краінах атрымалі найбольшае развіццё галіны высокіх тэхналогій? Чым гэта можна растлумачыць? |
![]() Для чаго мы гэта вывучаем? Якія найстарэйшыя ўніверсітэты свету вы ведаеце? Што такое тэхнапарк? На якіх напрамках навуковых даследаванняў яны спецыялізуюцца? З чым гэта звязана? |
Навука як самастойная галіна сусветнай гаспадаркі ў структуры сектара паслуг. Укараненне дасягненняў навукі і тэхналогій ва ўсе сферы жыццядзейнасці грамадства ў канцы ХХ – пачатку ХХІ ст. набыло глабальны характар. У структуры сусветнай гаспадаркі навука стала выступаць самастойнай галіной, а ў структуры гаспадаркі эканамічна развітых дзяржаў — прыярытэтнай. Развіццё навукі ў краіне ацэньваецца наяўнасцю галін высокіх тэхналогій. Узровень развіцця навукі і навукаёмістых галін стварае аснову дынамічнага эканамічнага развіцця. Памеры навукаёмістага сектара і маштабы выкарыстання высокіх тэхналогій характарызуюць навукова-тэхнічны і эканамічны патэнцыял краін свету.