§ 47. Амінакіслоты
Амінакіслоты
У малекулах амінакіслот змяшчаюцца адначасова амінагрупа
NH2 і карбаксільная група
COOH. Паспрабуем сканструяваць такую малекулу. Для гэтага да атама вугляроду далучым карбаксільную групу і амінагрупу:

Атрымалася найпрасцейшая амінакіслата — амінавоцатная, або гліцын. Бліжэйшым гамолагам гліцыну з’яўляецца амінакіслата аланін:
