§ 5. Асноўныя якасці культуры маўлення. Правілы маўленчых паводзін. Маўленчы этыкет
Прачытайце выказванні айчынных вучоных. Вусна раскажыце, чаму правільнасць выступае асновай культуры маўлення.
Маўленне правільнае, калі ў ім няма парушэння арфаэпічных, акцэнталагічных, словаўтваральных, марфалагічных, сінтаксічных, лексічных, фразеалагічных, прыказкавых норм. Асноўная ўмова правільнасці маўлення — добрае веданне названыхсл норм літаратурнай мовы, а значыць, і ўмелае валоданне імі (Паводле І. Лепешава).
Унармаванасць — сінонім правільнасці — найважнейшаям ўласцівасць літаратурнай мовы (А. Міхневіч).
Менавіта правільнасць маўлення забяспечвае яго адзінства, агульназразумеласць інфармацыі, якаяф перадаецца і ўспрымаецца. Правільнасць заключаецца ў адпаведнасці маўлення тым законам і правілам, якія дзейнічаюць у мове (Паводле Т. Тамашэвіча).
Правільнасць маўлення — аснова, якая дае магчымасць асобе пастаянна ўдасканальваць сваё маўленчае майстэрства.сн Правільнасць маўлення падразумявае строгае захаванне літаратурных норм, мэтазгоднасцьсл выкарыстання тых або іншых моўных адзінак у працэсе зносін (Паводле І. Навасельцавай).
Запішыце выказванне, якое, на вашу думку, найбольш дакладна, поўна акрэслівае правільнасць як асноўную якасць культуры маўлення. Падкрэсліце граматычныя асновы, дайце агульную характарыстыку сказам.
• Растлумачце пастаноўку працяжніка ў прыведзеных выказваннях.
Правіла
Маўленчыя этыкетныя формулы выступаюць як форма выражэння ветлівасці, паважлівых, добразычлівых адносін да субяседніка. Правілы маўленчага этыкету маюць нацыянальны, адметны характар, яны абавязковыя для членаў грамадства. Пры ўжыванні формул ветлівасці трэба ўлічваць іх гістарычную зменлівасць. Так, пры звароце да слухачоў у розныя перыяды развіцця грамадства ўжываліся наступныя маўленчыя формулы: таварышы, грамадзяне, грамада, панове, спадарства. Веданне і дарэчнае выкарыстанне правіл маўленчага этыкету выяўляе ўзровень агульнай культуры асобы, яе інтэлігентнасць, выхаванасц. |