*§ 48—4. Біём стэпаў умеранай зоны
- Успомніце, якія віды прадуцэнтаў пераважалі ў лясных біёмах і чаму.
- Як вы думаеце? Чаму ў біёме стэпаў дрэвы не вытрымліваюць канкурэнцыі з травяністымі жыццёвымі формамі?
- Вы даведаецеся пра асаблівасці клімату, разнастайнасць прадуцэнтаў і кансументаў у біёме стэпаў умеранай зоны.
Геаграфічнае становішча
Стэпы ўмеранай зоны размешчаны там, дзе выпадае прамежкавая паміж пустынямі і лясамі колькасць ападкаў. Яны ўяўляюць сабой шырокія раўніны, парослыя травяністай, пераважна злакавай, расліннасцю, ва ўмераных зонах Паўночнага і Паўднёвага паўшар’яў. Шырокія стэпавыя прасторы займаюць унутраныя тэрыторыі Еўразіі, Паўночнай Амерыкі, поўдзень Паўднёвай Амерыкі. Зона стэпаў у Еўразіі прадстаўлена тыповымі стэпамі, у Паўночнай Амерыцы — прэрыямі, у Паўднёвай Амерыцы — пампасамі.