§ 42. Відавая структура біяцэнозу

  • Успомніце, якія структурныя кампаненты ўваходзяць у склад біяцэнозу.
  • Як вы думаеце? Ці ўплывае разнастайнасць відаў раслін, жывёл, грыбоў і мікраарганізмаў у біяцэнозе на яго ўстойлівасць?
  • Вы даведаецеся пра характарыстыкі відавой структуры біяцэнозу, якія дазваляюць ацаніць ступень яго ўстойлівасці.

Прэамбула

Прыродныя біяцэнозы характарызуюцца пэўнай відавой структурай. Відавая структура — гэта відавая разнастайнасць біяцэнозу і суадносіны відаў па колькасці.