*§ 3—1. Узаемадзеянне экалагічных фактараў
- Успомніце, як змяняецца жыццядзейнасць арганізма пры змяненні сілы ўздзеяння экалагічнага фактару.
- Як вы думаеце? Ці можа адзін фактар асяроддзя ўплываць на іншы і пры гэтым змяняць сілу ўздзеяння на арганізм?
- Вы даведаецеся пра розныя тыпы ўзаемадзеяння экалагічных фактараў.
Прэамбула
Зыходзячы з апісаных раней заканамернасцей уздзеяння фактараў асяроддзя на арганізм, можна прадбачыць рэакцыю арганізма на пэўную сілу ўздзеяння фактару. Аднак у прыродзе ўсе фактары асяроддзя ўздзейнічаюць на арганізм адначасова і з рознай сілай. Пры гэтым сіла ўздзеяння асобнага фактару залежыць ад спалучэння і колькаснага значэння сілы ўздзеяння іншых фактараў.