§ 47. Амінакіслоты
Наменклатура амінакіслот
Назвы амінакіслот складаюцца з назвы адпаведнай карбонавай кіслаты з прыстаўкай аміна-, перад якой указана становішча амінагрупы:

Часам пры пабудове назваў амінакіслот становішча амінагрупы абазначаюць не лічбамі, а літарамі грэчаскага алфавіту:

Некаторыя амінакіслоты маюць трывіяльныя назвы, напрыклад, амінаэтанавая кіслата называецца гліцын, а 2-амінапрапанавая — аланін.