§ 24. Правілы выкарыстання сінонімаў, антонімаў, паронімаў
Практыкаванне 194
Падбярыце да прыметнікаў сінонімы. Абгрунтуйце сваё меркаванне.
Лёгкая сумка, лёгкая задача, лёгкі мароз, залаты характар, жалезная воля, свінцовы погляд, свінцовыя хмары, воўчы апетыт.
|
Звярніце ўвагу! У мнагазначнага слова могуць быць розныя сінонімы, якія адносяцца да розных яго значэнняў: жалезны характар — цвёрды, стойкі характар; жалезныя рукі — моцныя, дужыя рукі; жалезная логіка — строгая, правільная логіка. |