§ 19. Правапіс вялікай і малой літар
Размяркуйце словы (спалучэнні слоў) на групы ў адпаведнасці з правіламі правапісу вялікай і малой літар, запішыце. Сфармулюйце правілы правапісу слоў кожнай групы.
Возера Дрывяты, балет «Стварэнне свету», Даўгінаўскі тракт, Вілейскае вадасховішча, Брэсцкі чыгуначны вакзал, Юбілейная плошча, Заходняя Дзвіна, Цэнтральны дом афіцэраў, опера «Сівая легенда», вуліца Зарэчная, фестываль «Чароўны свет мастацтва», Беларуская дзяржаўная філармонія.
Практыкаванне № 154
Прачытайце тэкст. Чаму аўтар сцвярджае, што Беларусь «багата ў чым “першая” і “самая”»?
Мая (Б/б)еларусь! Ты багата ў чым «першая» і «самая».
Твая дачка Ефрасіння (П/п)олацкая — першая святая жанчына ў (С/с)лавянскім свеце.
Першую друкаваную кнігу ва (У/ў)сходняй (Е/е)ўропе выдаў у 1517 годзе (Б/б)еларус Францыск Скарына.
Першую (Е/е)ўрапейскую (К/к)анстытуцыю напісаў па-беларуску Леў Сапега.
Сучасны друкарскі (К/к)ірылічны шрыфт прыдумаў у 1700 годзе (Б/б)еларус Ілья Капіевіч.
Анастасія (С/с)луцкая — першая (Б/б)еларуска-ваяр, абараніла сваё княства ад (Т/т)атар у XVI стагоддзі.
Першую ў свеце касмічную ракету вынайшаў у 1650 годзе (Б/б)еларус Казімір Семяновіч.
Першая ў свеце жанчына-касманаўт Валянціна Церашкова нарадзілася ў (Б/б)еларусі.
На нашым (П/п)алессі захаваліся самыя вялікія балоты ў (Е/е)ўропе.
Белавежская (П/п)ушча — самы буйным старажытны лес
(Е/е)ўропы.
Нясвіж належаў роду (Р/р)адзівілаў — аднаму з самых багатых у (Е/е)ўропе (Паводле У. Ліпскага).
Спішыце тэкст, раскрываючы дужкі. Растлумачце правапіс вялікай і малой літар.
Пісьмова дапоўніце тэкст інфармацыяй, якая пацвярджае думку аб тым, што наша краіна «багата ў чым “першая” і “самая”» (У. Ліпскі).