§ 19. Правапіс вялікай і малой літар
Размяркуйце словы (спалучэнні слоў) на групы ў адпаведнасці з правіламі правапісу вялікай і малой літар, запішыце. Сфармулюйце правілы правапісу слоў кожнай групы.
Возера Дрывяты, балет «Стварэнне свету», Даўгінаўскі тракт, Вілейскае вадасховішча, Брэсцкі чыгуначны вакзал, Юбілейная плошча, Заходняя Дзвіна, Цэнтральны дом афіцэраў, опера «Сівая легенда», вуліца Зарэчная, фестываль «Чароўны свет мастацтва», Беларуская дзяржаўная філармонія.
Практыкаванне № 153
Устаўце ў фразеалагізмы прапушчаныя кампаненты-прыметнікі, утвораныя ад асабовых назваў, прыведзеных у дужках.
Запішыце.
Устанавіце адпаведнасць паміж фразеалагізмамі і іх значэннямі.
1) (Дамокл) меч 2) (Ахілес) пята 3) (Гордзій) вузел 4) (Аўгій) стайні 5) (Праметэй) агонь |
а) ‘заблытаная справа, складаныя абставіны’ б) ‘незгасальнае імкненне да высакароднай мэты’ в) ‘пастаянная небяспека, неадступная пагроза’ г) ‘найбольш паражальнае месца, слабы бок у каго-небудзь’ д) ‘вельмі забруджанае месца, запушчанае памяшканне’ |
Раскажыце пра паходжанне аднаго з фразеалагізмаў (на выбар).
Пры неабходнасці выкарыстайце «Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў» І. Я. Лепешава.