§ 19. Правапіс вялікай і малой літар

Размяркуйце словы (спалучэнні слоў) на групы ў адпаведнасці з праві­ламі правапісу вялікай і малой літар, запішыце. Сфармулюйце правілы правапісу слоў кожнай групы.

Возера Дрывяты, балет «Стварэнне свету», Даўгінаўскі тракт, Вілейскае вадасховішча, Брэсцкі чыгуначны вакзал, Юбілейная плошча, Заходняя Дзвіна, Цэнтральны дом афіцэраў, опера «Сівая легенда», вуліца Зарэчная, фестываль «Чароўны свет мастацтва», Беларуская дзяржаўная філармонія.

Практыкаванне № 152

Складзіце і запішыце сказы з прапанаванымі прыметнікамі. Абгрунтуйце іх напісанне.

Гомельскі і гомельскі, Скарынаўскі і скарынаўскі, Дзяржаўны і дзяржаўны, Куляшоўскія і куляшоўскія, Вялікая і вялікая.